Контакты

8 02130 5 83 44 директор
8 02130 5 70 49 методический кабинет
shum_rcdim@vitebsk.by

211259, г.п. Шумилино, ул. Ленинская, д. 7 а. Витебская обл.
Открыть контакты

ВКОНТАКТЕ
TELEGRAM
INSTAGRAM
-YouTube
-TIKTOK
:: ::

ОБРАЗОВАТЕЛЬНЫЙ ТУРИЗМ


ОБРАЗОВАТЕЛЬНЫЙ ТУРИЗМ

ШУМИЛИНСКИЙ РАЙОННЫЙ ЦЕНТР ДЕТЕЙ И МОЛОДЁЖИ ПРЕДЛАГАЕТ ДЛЯ ГОСТЕЙ ГОРОДСКОГО ПОСЁЛКА И РАЙОНА КРАТКОСРОЧНЫЕ ДВУХНЕДЕЛЬНЫЕ ОБРАЗОВАТЕЛЬНЫЕ ПРОГРАММЫ, РАЗРАБОТАННЫЕ НА ОСНОВЕ РЕГИОНАЛЬНОГО КОМПОНЕНТА:

"САЛЯМЯНЫЯ ЦУДЫ" - ИЗГОТОВЛЕНИЕ СОЛОМЕННЫХ "ПАУКОВ", АППЛИКАЦИЯ ИЗ СОЛОМКИ, СОЛОМОПЛЕТЕНИЕ

"ЧАРОЎНЫЯ УЗОРЫ" - ВЫТИНАНКА: РАППОРТНАЯ, ЦЕНТРИЧЕСКАЯ, ЗЕРКАЛЬНАЯ 

Праграма аб’яднання па інтарэсах ”Чароўныя ўзоры“

Тлумачальная запіска

Выцінанка – адзін з відаў беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які адыгрывае значную ролю ў працэссе эстэтычнага развіцця чалавека.

Выцінанка – гэта ажурны ўзор, выразаны з белай, чорнай, або каляровай паперы пры дапамозе нажніц ці нажа. Зарадзіўся гэты від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Кітаі, а развіццё атрымаў у сувязі з удасканальваннем папяровай вытворчасці.

Для беларускай выцінанкі характэрны простыя кампазіцыі на аснове геаметрычных, раслінных, зааморфных і рэдка прадметных матываў. Выцінанку шырока выкарыстоўвалі ў побыце. Ёй упрыгожвалі вокны, сцены, паліцы, столь і покуць (“кут”). Кожны год выцінанку абнаўлялі, звычайна да Вялікадня. З развіццём лёгкай прамысловасці выцінанку наогул замяніў тэкстыль. Апошні перыяд росквіту выцінанкі прыпадае на першае дзесяцігоддзе пасля вайны. Потым мастацтва выцінанкі зноў было ў заняпадзе. Зараз можна назіраць аднаўленне гэтага віда беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Выцінанка набыла сучаснае “гучанне”, але не згубіла і традыцыйныя рысы.

У працэсе правядзення заняткаў па выцінанцы ў слухачоў развіваюцца творчыя здольнасці, фантазія, уяўленне, вобразнае мысленне. Атрыманыя мастацкія веды, сфарміраваныя ўменні эмацыянальна ўспрымаць культурна-мастацкія здабыткі нашага народа з’яўляюцца дзейснымі сродкамі патрыятычнага  і духоўнага выхавання.

У аснову праграмы пакладзена знакавая сімволіка і нацыянальныя традыцыі арнаментальнага мастацтва, беларускія абрады і міфалогія.

Мэта вывучэння прадмета: фарміраванне мастацкай культуры сродкамі традыцыйнай беларускай выцінанкі.

Задачы прадмета:

  • вывучэнне і асэнсаванне нацыянальных традыцый беларускай выцінанкі;
  • развіццё здольнасцей эмацыянальна ўспрымаць багацце беларускай культуры;
  • развіццё мастацка-творчых здольнасцей, фарміраванне практычных уменняў і навыкаў пры рабоце над выцінанкай;
  • выхаванне патрыятызму, працавітасці, добрасумленнасці.

Асноўныя патрабаванні да метадаў выкладання:

  1. Сувязь з мастацкай культурай, народнымі традыцыямі і паўсядзённым жыццём.
  2. Улік узроставых асаблівасцей, спалучэнне індывідуальных і калектыўных форм работы.
  3. Разнастайнасць відаў работы і матэрыялаў.
  4. Чаргаванне тэарэтычных і практычных этапаў заняткаў.

Адным з паказчыкаў эфектыўнасці заняткаў па выцінанцы з’яўляецца захапленне, зацікаўленасць слухачоў і жаданне займацца народным мастацтвам.

У праграме выконваецца прынцып пераемнасці - ад простага да складанага.

Праграма разлічана на двухтыднёвы курс навучання: па 3 гадзіны чатыры разы ў тыдзень.

Тэматычны план

№ п/п

Назва тэм

Колькасць гадзін

1.

Гісторыя выцінанкі. Асаблівасці беларускай выцінанкі

1

2.

Кампазіцыя

1

3.

Рапортная выцінанка

5

4.

Цэнтрычная выцінанка

5

5.

Сіметрычная (люстэркавая) выцінанка

6

6.

Асіметрычная выцінанка

6

 

Усяго:

24

Змест праграмы

  1. Гісторыя выцінанкі

Паходжанне выцінанкі: характарыстыка выцінанкі як віда дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Гісторыя развіцця. Матэрыял для выцінанкі. Сувязь з побытам. Асноўныя віды выцінанкі і іх асаблівасці.

Майстры выцінанкі Беларусі.

  1. Асаблівасці беларускай выцінанкі

Узоры выцінанак беларускіх майстроў сучаснасці. Сэнс адтулін, характэрны для беларускай выцінанкі: сюжэты беларускай выцінанкі.

Рытм у беларускай выцінанцы: адметнасці беларускай выцінанкі, вобразы (зааморфныя і антрапаморфныя) у беларускай выцінанцы, асаблівасці выканання. Паслядоўнасць выканання.

  1. Кампазіцыя

Кампазіцыя ў выцінанцы: кампазіцыя і яе асаблівасці ў выцінанцы, аналіз узораў. Выкананне практыкаванняў на вызначэнне кампазіцыі, віда.

Сіметрычная і асіметрычная раўнавага. Раўнавага асобных элементаў кампазіцыі: паняцце сіметрыі і асіметрыі ў выцінанцы, аналіз узораў.

Арганізацыя плоскасці, паняцце раўнавагі: законы кампазіцыі ў выцінанцы, размяшчэнне элементаў кампазіцыі, выкананне эскізаў выцінанак.

Метады стылізацыі: паняцце аб стылізацыі, роля стылізацыі ў выцінанцы, метады і прыемы стылізавання выяў. Практыкаванні па стылізацыі аб’ектаў навакольнага асяроддзя.

Паняцце рытма і непадзельнасці кампазіцыі: рытм у кампазіцыі, асаблівасці рытма у выцінанцы, кампазіцыйная ідэя і сэнс.

  1. Рапортная выцінанка

Геаметрычныя матывы ў рапортнай выцінанцы: паняцце аб рапортнай выцінанцы, геаметрычныя элементы, іх сімвалічнасць, кампазіцыйнае размяшчэнне.

Раслінныя матывы ў рапортнай выцінанцы: сімвалічнасць раслінных матываў, стылізацыя расліннага свету, кампазіцыйнае размяшчэнне элементаў раслінных матываў.

Зааморфныя вобразы ў рапортнай выцінанцы: сімвалічнасць зааморфных вобразаў, стылізацыя зааморфных вобразаў, кампазіцыйнае размяшчэнне, паслядоўнасць выканання.

Антрапаморфныя вобразы ў рапортнай выцінанцы: значэнне выяў чалавека ў выцінанцы, кампазіцыя антрапаморфных вобразаў у рапортнай выцінанцы, асаблівасці выканання.

  1. Цэнтрычная выцінанка

Геаметрычныя матывы ў цэнтрычнай выцінанцы: паняцце цэнтра ў выцінанцы, асаблівасці цэнтрычнай выцінанкі, правільнае размяшчэнне элементаў кампазіцыі ў цэнтрычнай выцінанцы з геаметрычнымі матывамі.

Мандала. Сімвалічны і філасофскі сэнс: паняцце аб ”мандале“, асаблівасці яе выявы, сэнс сімвалаў, сувязь з побытам людзей, паслядоўнасць выканання.

Раслінныя матывы ў цэнтрычнай выцінанцы: правілы кампазіцыйнага размяшчэння стылізаваных элементаў раслін, восі сіметрыі, паўторы.

Зааморфныя вобразы ў цэнтрычнай выцінанцы: правілы размяшчэння зааморфных вобразаў у цэнтрычнай выцінанцы, рытм і паўторы выяў, паслядоўнасць выканання.

Антрапаморфныя вобразы ў цэнтрычнай выцінанцы: вобразы чалавека ў цэнтрычнай выцінанцы, сімвалічнасць вобразаў, іх кампазіцыйнае размяшчэнне, этапы выканання.

  1. Сіметрычная (люстэркавая) выцінанка

Геаметрычныя матывы ў сіметрычнай (люстэркавай) выцінанцы: асаблівасці размяшчэння геаметрычных элементаў у сіметрычнай выцінанцы, паслядоўнасць выканання сіметрычнай выцінанкі.

Раслінныя матывы ў сіметрычнай (люстэркавай) выцінанцы: сіметрыя ў выцінанцы  з элементамі раслін, кампазіцыйныя асаблівасці выцінанкі з расліннымі матывамі.

Зааморфныя вобразы ў сіметрычнай (люстэркавай) выцінанцы: стылізацыя зааморфных вобразаў для сіметрычнай выцінанкі, асаблівасці размяшчэння зааморфных вобразаў у сіметрычнай выцінанцы, рытм і восі сіметрыі, этапы выканання сіметрычнай выцінанкі.

Антрапаморфныя вобразы ў сіметрычнай (люстэркавай) выцінанцы: кампазіцыя ў сіметрычнай выцінанцы з антрапаморфнымі вобразамі, паслядоўнасць выканання.

  1. Асіметрычная выцінанка

Геаметрычныя матывы ў асіметрычнай выцінанцы: асіметрыя ў выцінанцы з геаметрычнымі элементамі, законы кампазіцыйнага размяшчэння, паслядоўнасць выканання.

Раслінныя матывы ў асіметрычнай выцінанцы: кампазіцыя асіметрычнай выцінанкі з расліннымі матывамі, асаблівасці выканання.

Зааморфныя вобразы ў асіметрычнай выцінанцы: асіметрыя пры распрацоўцы выцінанкі з зааморфнымі вобразамі, кампазіцыйная ідэя, стылізацыя вобразаў, паслядоўнасць работы.

Антрапаморфныя вобразы ў асіметрычнай выцінанцы: сімвалічнасць антрапаморфных вобразаў, стылізацыя зместу асіметрычнай выцінанкі з антрапаморфнымі вобразамі, кампазіцыйнае размяшчэнне,  паслядоўнасць выканання ў матэрыяле.

Практычная частка

Распрацоўка эскіза, кампазіцыя, паслядоўнасць работы, работа ў матэрыяле.

Прыкладная тэматыка работ: ”Папраць-кветка“, ”Купальская ноч“,  ”Дрэва жыцця“, ”Птушка шчасця“, ”Пяруновыя стрэлы“, ”Зажынкі“, ”Хлябок“, ”Кветкі ў вазе“, віншавальная паштоўка, закладкі для кніг, сурвэткі, сняжынкі, падзоры, выразанне выцінанкі без папярэдняга малюнка ”куды рука павядзе“ і інш.

Чакаемыя вынікі

Слухачы павінны

ведаць:

- паходжанне і асаблівасці беларускай выцінанкі;

- асновы кампазіцыйнай пабудовы выцінанкі, метады стылізацыі;

- сімволіку абярэгаў, калядныя і купальскія сімвалы;

- сімволіку беларускіх святаў;

умець:

- будаваць кампазіцыйную схему рапортнай, цэнтрычнай, сіметрычнай і асіметрычнай выцінанкі з выкарыстаннем геаметрычных і раслінных матываў;

  • выкарыстоўваць знакавую сімволіку ў тэматычных працах.

 

Для правядзення заняткаў неабходны наступныя інструменты і матэрыялы:

  • папера і картон розных гатункаў і колераў;
  • рэжучыя інструменты: нажніцы сярэдняга памеру, манікюрныя нажніцы з закругленымі лёзамі, канцылярскі нож;
  • лінейкі;
  • кле ПВА;
  • іншыя прыстасаванні: празрысты скотч, папяровы скотч, цыркуль, аловак, дошка для рэзання паперы.

Абавязкова наяўнасць аптэчкі для аказання першай медыцынскай дапамогі.

 

Літаратура

  1. Беларуская міфалогія: энцыклапед. слоўн. / Склад. І. Клімковіч. 2-е выд. – Мн., 2006.
  2. Беларускі фальклор: энцыклапедыя. У 2 т. – Мн., 2005 – 2006.
  3. Беларуская міфалогія. Уклад. У.А. Васілевіч. 2-е выд. – Мн., 2002.
  4. Гісторыя беларускага мастацтва: у 6 т. Т. 3. – Мн., 1989.
  5. Дрэва кахання: легенды, паданні, сказы. / Склад. А.І. Гурскі. – Мн., 1980.
  6. Кацар, М.С. Беларускі арнамент / М.С. Кацар. – Мн., 1989.
  7. Коваль У.І., Новак В.С. Беларускія народныя святы і звычаі / У.І. Коваль,В.С. Новак – Гомель, 1993.
  8. Крук Я. Сімволіка беларускай народнай культуры / Я. Крук – Мн., 2003.
  9. Кухаронак Т.І. Маскі ў каляндарнай абраднасці беларусаў / Т.І. Кухаронак. – Мн., 2001.
  10. Народная культура Беларусі: энцыкл. давед. / Пад агульн. рэд. В.С. Цітова. – Мн., 2002.
  11. Праграма ”Мастацтва выцінанкі“, аўтар-складальнік: Базыльчык Вольга Станіславаўна, Навукова-метадычная ўстанова ”Нацыянальны інстытут адукацыі“ Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
  12. Сахута Я.М. Народнае мастацтва Беларусі / Сахута Я.М. – Мн., 1977.
  13. Сахута Я.М. Вечназялёнае дрэва рамёстваў / Сахута Я.М. – Мн., 1997.
  14. Сахута Я.М. Народныя мастацкія рамёствы Беларусі / Сахута Я.М. – Мн., 2001.
  15. Шамякіна Т.І. Міфалогія Беларусі / Т.І. Шамякіна. – Мн., 2006.

РАБОТЫ УЧАСТНИКОВ ОБРАЗОВАТЕЛЬНОЙ ПРОГРАММЫ "ЧАРОЎНЫЯ ЎЗОРЫ"


Праграма аб’яднання па інтарэсах ”Саламяныя цуды“

Тлумачальная запіска

У сучасным свеце прыкметна ўзрасла цікавасць да народнай мастацкай творчасці. Народная творчасць захоўвае традыцыі пераемнасці пакаленняў, уплывае на фарміраванне мастацкага густу.

Народ стагоддзямі імкнуўся ў мастацкай форме выказаць свае адносіны да жыцця, прыроды, сваё разуменне прыгажосці. Аднымі з распаўсюджаных і даступных прыродных матэрыялаў, які з даўніх часоў выкарыстоўвалі народныя майстры ў сваёй творчасці, зяўлялася саломка.

Гэты прыродны матэрыял, які дае вялікія магчымасці для развіцця творчай актыўнасці, інтуіцыі і фантазіі слухачоў.

Рэгіянальны кампанент у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве дазваляе арганізаваць заняткі, накіраваныя на вывучэнне прыродных асаблівасцей краю, нацыянальнай культуры, народных рамёстваў.

Заняткі ў абяднанні па інтарэсах ”Саламяныя цуды“ дапамагаюць чалавеку разумна і цікава бавіць свой вольны час, абуджаюць дапытлівасць, любоў да ведаў.

Праграма зяўляецца актуальнай, бо яна накіравана на стварэнне ўмоў для творчага развіцця дарослых, на развіццё матывацый да пазнання беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, адраджэння рэгіянальных народных рамёстваў. Зварот да гісторыі, традыцый, народнай творчасці на занятках абумоўлены важнай задачай выхавання патрыятызму, павагі да культурнай спадчыны сваёй малой радзімы.

Праграма мае сацыяльна-педагагічную накіраванасць і арыентавана на развіццё асобы чалавека, фарміраванне і развіццё творчых здольнасцей, задавальненне яго індывідуальных патрэб у інтэлектуальным, маральным удасканаленні, арганізацыю вольнага часу.

Мэта: развіццё творчых здольнасцей і духоўна-маральных якасцей асобы шляхам далучэння слухачоў да вытокаў і традыцый дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Задачы:

пазнаёміць з разнастайнымі тэхналагічнымі прыёмамі выканання вырабаў з прыроднога матэрыялу - саломкі;

развіваць матывацыю дарослых да пазнання і творчасці;

далучаць да актыўнай творчай дзейнасці, да гісторыка-культурных, народных традыцый і звычаяў малой радзімы, краіны.

Праграма разлічана на двухтыднёвы курс навучання: па 3 гадзіны чатыры разы ў тыдзень.

Для работы неабходны наступныя інструменты: клей ПВА, нажніцы, разцы, картон, калька капіравальная, папера, ніткі, іголкі, шыла, нож, тканіна, шаблоны.

Абавязкова наяўнасць аптэчкі для аказання першай медыцынскай дапамогі.

 

Тэматычны план

 

№ п/п

Назва раздзела

Колькасць гадзін

1.

Саламяныя павукі

4

2.

Аплікацыя саломкай

10

3.

Саломапластыка

10

 

Усяго:

24

 

Змест праграмы

 

  1. Саламяныя ”павукі

Віды саломкі: жытняя, аўсяная, пшанічная і іншыя. Падвясныя дэкаратыўныя канструкцыі. Віды саламяных ”павукоў“. Ромб і яго разнавіднасці. Асноўныя прынцыпы канструявання рамбічных і пірамідальных ”павукоў“. Саламяныя ”павукі“ і іх дэкаратыўнае афармленне.

Практычная работа. Падрыхтоўка саломы да работы: нарэзка, чыстка, сартаванне. Выраб рамбічных і пірамідальных модуляў ”павукоў“. Зборка падвеснай канструкцыі саламянага павука. Выраб дэкаратыўных элементаў: ”пацерка“, ”пэндзлікі“, ”сонейка“. Афармленне канструкцыі ”павука“.

  1. Аплікацыя саломкай

Майстры саломапляцення Віцебшчыны. Аплікацыя саломкай як від дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Дэкаратыўныя ўласцівасці саломкі: пластычнасць, колер, бляск. Кампазіцыя. Асноўныя законы кампазіцыі. Кампазіцыйны цэнтр. Этапы работы над малюкам. Улік напрамку саломкі пры рабоце над аплікацыяй. Спалучэнне святла, ценяў, тонаў. Стылізацыя.

Практычная работа. Распрацоўка эскіза дэкаратыўнага пано. Выраб дэталей аплікацыі. Падрыхтоўка асновы пано. Нанясенне малюнка на тканіну, картон. Выкананне аплікацыі. Дэкаратыўнае афармленне пано ”Вясковы пейзаж“, ”Летні букет“, ”Буслы“.

  1. Саломапластыка

Традыцыі беларускай саламянай пластыкі. Віды пляцення: прамое, вітое, плоскае.

Плоскае пляценне. Уласцівасці плоскіх пляцёнак. Тэхналогія вырабу плоскіх пляцёнак, спосабы падаўжэння саломы. Выраб плоскіх пляцёнак ”касічка“ з 3-х саломін, ”зубатка“ з 4-х саломін.

Вітое пляценне. Віды і ўласцівасці вітога пляцення. Тэхналогія вырабу вітой пляцёнкі з 5-ці саломін, спосабы падаўжэння саломы, спосабы звужэння, пашырэння і заканчэння вітых пляцёнак. Прымяненне вітых пляцёнак.

Практычная работа. Выраб сувеніраў ”Падкова“, Кукла, Птушка. Дэкаратыўнае афармленне вырабаў пляцёнкамі і дэкаратыўнымі элементамі.

 

Чакаемыя вынікі

Слухачы павінны

ведаць:

матэрыялы і асноўныя інструменты, якія выкарыстоўваюцца пры рабоце;

асаблівасці прыроднага матэрыялу, яго ўласцівасці, этапы падрыхтоўкі матэрыялу да работы;

асноўныя тэхналагічныя этапы і прыёмы выканання вырабаў з саломы;

асноўныя законы кампазіцыі;

паслядоўнасць пабудовы модуляў саламяных ”павукоў“, прыёмы дэкаратыўнага афармлення саламяных павукоў;

тэхналогію выканання вырабаў з выкарыстаннем розных тэхнік пляцення;

прыёмы дэкаратыўнага афармлення вырабаў;

тэхніку бяспекі працы;

умець:

выкарыстоўваць тэарэтычныя веды пры выкананні практычнай работы;

бачыць і перадаваць прыгажосць навакольнай рэчаіснасці, выкарыстоўваючы матэрыялы адпаведнага колеру і фактуры;

выконваць вырабы і дэкаратыўныя элементы з саломы;

валодаць базавымі прыёмамі пляцення, аплікацыі;

афармляць гатовыя вырабы;

карыстацца інструментамі і прыладамі;

валодаць правіламі бяспечнай працы пры рабоце з саломкай.

 

Літаратура і інфармацыйны рэсурс

  1. Деревянко, А.В. Поделки из природных материалов / А.В. Деревянко. – Ростов н/Д (Волшебная мастерская. Мои первые шедевры).
  2. Дриленок, В.М. Декоративно-прикладное искусство и дизайн: основы плетения из различных материалов: метод. Рекомендации / В.М. Дриленок, В.И. Коваленко. – Витебск, 2000.
  3. Дубровская, Н.В. Поделки из природных материалов / Н.В. Дубровская. – Астрель : СПб : Сова, 2011.
  4. Загребаева, Л.В. Плетение из соломки, бересты и лозы / Л.В. Загребаева. – Минск : Миринда, 2003.
  5. Народныя мастацкія рамёствы Беларусі / Уклад. Я.М. Сахута. - Мн. : Беларусь, 2001.
  6. Новикова И.В. Поделки из природных материалов / И.В. Новикова, худож. Г.В. Соколов, О.М. Падерина: - Ярославль : ООО ”Академия развития, 2012. (Своими руками: просто и красиво).
  7. Преображенская, В.Н. Волшебная соломка / В.Н. Преображенская. – М. : T8RUGRAM / PИПОЛ классик, 2017.
  8. Репина, Т.А. Художественные изделия из соломки / Т.А. Репина. - Мн. : Беларусь, 2006.
  9. Репина, Т.А. Аппликация соломкой / Т.А. Репина. – Минск : Беларусь, 2012.
  10. Сахута, Я.М. Беларускае народнае мастацтва / Я.М. Сахута. – Мінск : Беларусь, 2011.
  11. Уладзімірская, В.В. Саломапляценне. Ілюстраваны майстар-клас / В.В. Уладзімірская. - Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2017. (Энциклопедия народного мастера).
  12. Федористова, Н.Л., Хитько И.П., Шерикова, М.П. Соломенных дел мастера Витебщины / Н.Л. Федористова, И.П. Хитько, М.П. Шерикова. – Витебск : САМП, 2009.
  13. Федотов, Г.Я. Плетение из сухих трав / Г.Я. Федотов. – М. : ЭКСМО-ПРЕСС, 2002.
  14. Музейный комплекс старинных народных ремёсел и технологий [Электронный ресурс] Режим доступа: http://www.dudutki.by. Дата доступа: 12.03.2020 г.
  15. Народные куклы из природных материалов [Электронный ресурс] Режим доступа: https://www.rukukla.ru/article/coloma/. Дата доступа: 24.03.2020 г.
  16. Ремёсла, промыслы, рукоделие [Электронный ресурс] Режим доступа https://www.hnh.ru/handycraft/2011-01-23-1 Дата доступа: 07.04.2020 г.
  17. Технологии обработки бересты. Инструмент [Электронный ресурс] Режим доступа http://www.severberesta.ru/handling-birch-bark.html Дата доступа: 11.04.2020 г.
  18. Основные навыки работы с глиной. Техники лепки [Электронный ресурс] Режим доступа: https://www.leonardo-master.com/?page=23 Дата доступа: 11.04.2020 г.
  19. Поделки из природных материалов своими руками: интересное, весёлое и полезное увлечение для детей и взрослых [Электронный ресурс] Режим доступа http://nacrestike.ru/master-klassy-po-rukodeliyu/raznye-vidy-rukodeliya/podelki-iz-prirodnyh-materialov-svoimi-rukami Дата доступа: 12.03.2020 г.

РАБОТЫ УЧАСТНИКОВ ОБРАЗОВАТЕЛЬНОЙ ПРОГРАММЫ "САЛАМЯНЫЯ ЦУДЫ"


"АЛЫЙ ПАРУС"
ОО "БРПО"
ТРУДОУСТРОЙСТВО МОЛОДЁЖИ
-ПАТРИОТ.BY
Интерактивная платформа патриотического воспитания
ДЕТСКИЙ ПРАВОВОЙ САЙТ
Витебский областной дворец детей и молодёжи
Национальный центр художественного творчества детей и молодёжи
ДЕТСКИЙ ТЕХНОПАРК
РЕСПУБЛИКАНСКИЙ ЦЕНТР ЭКОЛОГИИ И КРАЕВЕДЕНИЯ
#ПРОСТЫЕ ПРАВИЛА:ДЕЛАЕМ ИНТЕРНЕТ БЕЗОПАСНЫМ ВМЕСТЕ!
-ИНТЕРАКТИВНАЯ КАРТА МУЗЕЕВ учреждений образования Витебской области
2024 ГОД - ГОД КАЧЕСТВА